BE RU EN

Рада ўхваліла прызначэнне Парубія і Сыроід віцэ-спікерамі

  • 4.12.2014, 18:48

Парламент Украіны падтрымаў прызначэнне былога сакратара СНБА, народнага дэпутата Андрэя Парубія на пасаду першага віцэ-спікера Вярхоўнай Рады.

Вярхоўная Рада патрымала кандыдатуру народнага дэпутата ад «Народнага фронту», былога сакратара СНБА Андрэя Парубія на пасаду першага віцэ-спікера парламента. Віцэ-спікерам прызначаная прадстаўнік партыі «Самадапамога» Аксана Сыроід, піша liga.net.

За адпаведную пастанову №1255 аб абранні першага намесніка кіраўніка Вярхоўнай Рады і намесніка кіраўніка Вярхоўнай Рады прагаласавалі 313 народных дэпутатаў.

Фота: AP

Апошнія навіны