BE RU EN

Парашэнка праводзіць нараду з сілавікамі

  • 4.12.2014, 18:36

Падрабязнасці сустрэчы пакуль не ўдакладняюцца.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка праводзіць нараду з кіраўнікамі сілавых ведамстваў. Пра гэта ў чацвер, 4 лістапада, паведамляецца ў «Твітэры» Адміністрацыі прэзідэнта.

Падрабязнасці сустрэчы не ўдакладняюцца.

На фота, распаўсюджаных прэс-службай прэзідэнта, відаць, што на пасяджэнні прысутнічаюць міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак, міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакоў і кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка, піша gordonua.com.

2 снежня Вярхоўная Рада зацвердзіла новы склад урада. Кіраўнікі сілавых ведамстваў свае пасады захавалі.

Апошнія навіны