BE RU EN

Расея здымае забарону для чатырох мясакамбінатаў Беларусі

  • 4.12.2014, 16:45

Расея і Беларусь узгаднілі вяртанне на расейскі рынак мясной прадукцыі з чатырох беларускіх прадпрыемстваў.

Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Беларусі Міхаіл Русы.

«У нас чатыры прадпрыемствы, якія мы паставілі самі на кантроль, да 10-га чысла мы разам з расейскімі калегамі будзем што да іх працаваць», - заявіў чыноўнік.

Акрамя таго, бакі ўзгаднілі, што яшчэ пяць мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў у Беларусі будуць пастаўлены на кантроль бліжэйшым часам, яшчэ сем будуць абследаваны пазней.

«Распішам па графіку, якія яшчэ матэрыялы патрэбныя (правяраючым) службам, але гэтыя прадпрыемствы будзем трымаць на пастаянным кантролі», - сказаў Русы.

Ён таксама паведаміў, што бакі абгаварылі план дзеянняў у стварэнні канкрэтных сістэм кантролю над транзітным патокам любых тавараў у двух кірунках, з улікам таго, што ў Мытным саюзе ў хуткім часе могуць з'явіцца новыя чальцы, паведамляе ТАСС.

Нагадаем, Расея забараніла практычна ўвесь імпарт мяса з Беларусі.

Рассельгаснагляд заяўляе аб неадпаведнасці беларускіх прадуктаў нормам і патрабаванням заканадаўства Расеі і Мытнага саюза. Паводле звестак ведамства, у беларускім мясе прысутнічаюць шкодныя мікраарганізмы і антыбіётыкі. З серады забаронены ўвоз прадуктаў вытворчасці ААТ «Агракамбінат Скідзельскі», ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», СЗАТ «Сервалюкс Агра», ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ААТ «Жлобінскі мясакамбінат», ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат», ААТ «Рагачоўскі МКК» і ААТ «Птушкафабрыка «Рассвет».

Апошнія навіны