BE RU EN

Моніка Белучы здымецца ў новым фільме пра Бонда

  • 4.12.2014, 15:12

Студыя Pinewood Studios абвясціла ў прамым эфіры поўны акторскі склад новага фільма пра Джэймса Бонда.

Акрамя ўжо вядомых Дэніэла Крэйга, Крыстафа Вальца і Леі Сэйду, да праекта прыядналася Моніка Белучы. Стужка рэжысёра Сэма Мэндэса стане 24-й у ліку экранізацыяй прыгод агента 007. Здымкі плануюць пачаць 8 снежня. Прэм'ера прызначаная на 6 лістапада 2016 года, піша Lenta.ru.

Яшчэ два новыя імя ў бандыяне - Дэйв Батыста і Эндру Скот. Акрамя таго, як растлумачылі стваральнікі, да сваіх ранейшых вобразаў вернуцца Рэйф Файнс, Наомі Харыс і Бэн Уішоў, якія здымаліся ў стужцы «007: Каардынаты «Скайфол».

Стужка атрымала афіцыйную назву «Спектр» (Spectre).

Была абвешчаная і марка новага аўтамабіля Бонда. Агент 007 на гэты раз сядзе за стырно аўтамабіля Aston Martin DB-10.

Фота: Reuters

Апошнія навіны