BE RU EN

Лукашэнка хоча пабудаваць турму з «невыноснымі ўмовамі» для наркадылераў

  • 4.12.2014, 14:06

Дыктатар прапанаваў вылучыць асобную калонію для злачынцаў у наркасферы.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў пытаннях барацьбы з распаўсюджваннем наркотыкаў сёння.

«Для іх трэба стварыць невыносныя ўмовы ў месцах адбыцця гэтых тэрмінаў, - сказаў Лукашэнка. - Калі ў нас іх вельмі шмат, я не думаю, што іх у нас вельмі шмат, каб ствараць ім асобную калонію. Але калі шмат, давайце адну з калоній адшкадуем для гэтага. Тым больш, што мы напалову скарацілі сядзельцаў у месцах пазбаўлення волі, калоній хапае сёння. Калі ў нас не хапае такіх людзей на адну калонію, давайце адно падраздзяленне, казарму ці яшчэ штосьці ў калоніі строгага рэжыму, створым ім такі рэжым, каб яны, седзячы ў гэтай калоніі, прама скажу, смерці прасілі. Тое ж самае і для распаўсюджвальнікаў».

Наркаманаў ён прапанаваў лячыць у ізаляваных працоўных прафілакторыях.

«Так, іх шкада, з аднаго боку, але іх трэба лячыць. Але не ў шпіталі, там, дзе нармальныя людзі лечацца, а ў такіх жа прафілакторыях, каб у яго не было часу думаць пра штосьці, акрамя сну і працы. А то ў нас некаторыя ў турму ходзяць па 10-15 раз, як у дамы адпачынку», - сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны