BE RU EN

Пад Масквой разбіўся МіГ-29

  • 4.12.2014, 14:01

Два пілоты разбіўшагася знішчальніка паспелі катапультавацца, але знаходзяцца ў цяжкім стане.

Вучэбна-баявы самалёт МіГ-29 пацярпеў катастрофу ў Васкрасенскім раёне Маскоўскай вобласці. Інцыдэнт адбыўся ў межах вёскі Чамадурава. Як паведамляе Life News, паветранае судна ўпала ўсяго ў ста метрах ад будынка школы і жылых дамоў.

Паводле наяўных звестак, абодва пілоты змаглі катапультавацца. У іх дыягнаставаныя кампрэсійныя траўмы пазваночніка. Са слоў прадстаўнікоў праваахоўных органаў, адзін з пілотаў быў дастаўлены ў мясцовую лякарню, а другога плануюць эвакуяваць у Маскву, бо ён знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, піша ZN.ua.

Пасля НЗ, таго, што здарылася недалёка ад чамадураўскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, вучняў не выпускаюць на вуліцу да прыходу бацькоў.

Апошнія навіны