BE RU EN

Баявікі «ДНР» забілі грамадзяніна Польшчы

  • 4.12.2014, 11:37

У Харкаўскім шпіталі памёр грамадзянін Польшчы, які быў паранены тэрарыстамі ў панядзелак увечары ў Данецку.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Польшчы Марцін Вайцяхоўскі, паведамляе ўласны карэспандэнт "Укрінформ" у Польшчы са спасылкай на РАР.

"Пасля ДТЗ у Данецку (у адным аўтамабілі быў паляк, у іншым - тэрарысты) пачалася спрэчка. Сепаратысты паранілі паляка, яго адвезлі ў харкаўскую лякарню... Там грамадзянін Польшчы памёр", - паведаміў Вайцяхоўскі.

Ён дадаў, што загінулы стала жыў у Данецку.

Прадстаўнік МЗС Польшчы таксама нагадаў, што польская замежнапалітычная ўстанова неаднаразова перасцерагала палякаў ад знаходжання на Данбасе і рэкамендавала ўсім грамадзянам РП з'ехаць з гэтага рэгіёну. Цяпер, паводле яе інфармацыі, на Данбасе знаходзіцца некалькі грамадзян Польшчы.

Фота: AP

Апошнія навіны