BE RU EN

Сёння ў Вярхоўнай Радзе будуць дзяліць камітэты

  • 4.12.2014, 11:32

У чацвер, 4 снежня, Вярхоўная Рада Украіны збярэцца на пленарнае пасяджэнне.

Чакаецца, што сёння ў парламенце будуць размяркоўваць камітэты.

Выданне The Insider высветліла, што прадстаўнікі парламенцкіх фракцый ўзгаднілі размеркаванне кіруючых пасад у камітэтах Вярхоўнай Рады. Так, Блок Пятра Парашэнкі атрымае 11 камітэтаў, Народны фронт - 7, Самапомач - 3, Радыкальная партыя - 2, Бацькаўшчына - 3, Апазіцыйны блок - 1, піша gordonua.com.

Акрамя таго, прадстаўнікі «Народнага фронту» і «Самапомачы» зоймуць пасады віцэ-спікераў. Ад «Народнага фронту» на пасаду віцэ-спікера прэтэндуюць Андрэй Іванчук, Андрэй Парубій і Андрэй Цецярук, ад «Самапомачы» - Аксана Сыраед.

Фота: AP

Апошнія навіны