BE RU EN

Google распрацоўвае пашукавік для дзяцей

  • 4.12.2014, 10:52

Google распрацоўвае новы пашукавік, прызначаны спецыяльна для дзяцей.

Пра гэта піша «Газета.Ru» са спасылкай на The Daily Mail.

Прадстаўнікі кампаніі спадзяюцца, што дзіцячая версія YouTube і Google Chrome дапаможа зрабіць інтэрнэт больш бяспечным для падрастаючага пакалення.

Адзначаецца, што прадукт ужо праходзіць тэставанне, у тым ліку сярод сваіх патэнцыйных карыстальнікаў.

Раней стала вядома, што кампанія пагадзілася выплаціць не менш як $19 млн кампенсацыі спажыўцам, чые дзеці самавольна зрабілі пакупкі ў інтэрнэт-краме Google Play.

Апошнія навіны