BE RU EN

Беларускія карты Maps.me сталі бясплатнымі

  • 4.12.2014, 10:29

3 снежня усе функцыі Maps.me Pro даступныя для iPhone і Android-смартфонаў бясплатныя.

Платная версія карт папросту знікла з анлайн-крам праграм. Тым, хто купіў платную версію (яе кошт складаў блізу 5 даляраў), ніякія кампенсацыі не прадугледжаныя, піша «Наша Нiва».

Сярод раней платных функцый пракладка маршрутаў і пошук па адрасах і назвах устаноў.

У Mail.ru мяркуюць, што наяўнасць платнай версіі была бар'ерам для карыстальнікаў. Цяпер колькасць карыстальнікаў Maps.me складае 1,5 млн, а на момант пакупкі (сярэдзіна лістапада) было толькі 1 млн.

У 2015 годзе Mail.ru плануе адкрыць зыходны код Maps.me. Гэта значыць, што распрацоўшчыкі змогуць выкарыстоўваць вынаходкі беларусаў у сваіх праграмах і прааналізаваць, якія звесткі пра карыстальнікаў збірае праграма.

Maps.me выкарыстоўвае карты праекта Open Street Map - сусветныя карты, якія напаўняюць самі карыстальнікі па прынцыпе, падобным да «Вікіпедыі». Праграма беларусаў дазваляе загрузіць карту на смартфон або планшэт і карыстацца ёй нават пры адсутнасці інтэрнэту.

Апошнія навіны