BE RU EN

Беларускім праектам у Венесуэле пагражае банкруцтва

  • 31.12.2014, 21:57

Інфляцыя ў Венесуэле дасягнула 60%, беларускія праекты там могуць збанкрутаваць.

ВУП Венесуэлы прадаўжае падаць. Цэнтрабанк Венесуэлы ў трэцім квартале года зафіксаваў скарачэнне эканомікі на 2,3%, інфляцыя ў краіне складае 63,6%. Нават паводле гэтых прыніжаных афіцыйных лічбаў гэта амаль найгоршыя паказчыкі ў свеце, паведамляе «Наша ніва».

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвінавачвае ў эканамічным правале падзенне сусветных коштаў на нафту.

Эканамічныя праблемы Венесуэлы могуць выклікаць спыненне шэрагу сумесных беларуска-венесуэльскіх праектаў. Каракасу проста можа не быць чым плаціць. Міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы знізілі крэдытны рэйтынг Венесуэлы да пераддэфолтнага.

Апошнія навіны