BE RU EN

Джорджа Буша-старэйшага выпісалі з лякарні

  • 31.12.2014, 14:03

Былога прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага ў аўторак, 30 снежня, выпісалі са шпіталя ў Х'юстане, у якім ён правёў каля тыдня.

Пра гэта паведамляе Reuters, піша Lenta.ru.

«Цяпер Буш знаходзіцца ў сябе дома. Ён удзячны лекарам і медсёстрам за іх цудоўную дапамогу», - распавёў прэс-сакратар былога кіраўніка дзяржавы Джым Макграт (Jim McGrath).

Джордж Буш-старэйшы быў шпіталізаваны 23 снежня ў лякарню Х'юстана праз праблемы з дыханнем. 90-гадовага Буша павезлі на «хуткай» у шпіталь Methodist у якасці меры засцярогі. Сур'ёзнай боязі лекараў стан яго здароўя не выклікаў.

У лістападзе 2012 года былога кіраўніка дзяржавы шпіталізавалі ў тую ж установу для лячэння бранхіту. Тады яго выпісалі толькі ў сярэдзіне студзеня 2013. Буш-старэйшы пакутуе на хваробу Паркінсана і вымушаны перасоўвацца ў інваліднай калясцы.

Джордж Герберт Уокер Буш з'яўляецца 41-ым прэзідэнтам ЗША (з 1989 да 1993 гады). Ён з'яўляецца найстарэйшым з тых, якія жывуць, прэзідэнтам ЗША. Пры гэтым стары ўзрост не перашкодзіў яму адзначыць свой 90-гадовы юбілей скачком з парашутам.

Апошнія навіны