BE RU EN

Домрачава ўвайшла ў тройку лепшых спартовак года

  • 31.12.2014, 9:02

Беларуска заняла другое месца ў спісе лепшых спартовак свету паводле вынікаў апытання Міжнароднай асацыяцыі спартыўнай прэсы

Ён быў праведзены сярод членаў арганізацыі з 91 краіны, паведамляе БелаПАН.

Дар'я Домрачава атрымала 483 галасы (12,28% усіх удзельнікаў апытання), нашмат адстаўшы ад тэнісісткі з ЗША Серэны Уільямс (843; 21,43%) і ўсяго на 10 галасоў апярэдзіўшы нарвежскую лыжніцу Марыт Б'ёрген.

У тройцы лепшых спартоўцаў - брамнік нямецкай футбольнай зборнай Мануэль Нойер, швейцарскі тэнісіст Роджэр Федэрэр і нападнік мадрыдскага "Рэала" і футбольнай зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду.

У тройцу лепшых каманд увайшлі зборная Нямеччыны ў футболе, якая стала чэмпіёнам свету, мадрыдскі "Рэал", які выйграў Лігу чэмпіёнаў, і мужчынская зборная Швейцарыі ў тэнісе, якая заваявала Кубак Дэвіса.

Лепш за ўсё, на думку журналістаў, былі арганізаваныя чэмпіянаты свету ў футболе ў Бразіліі, зімовыя Алімпійскія гульні ў Сочы і Уімблдонскі тэнісны турнір.

Апошнія навіны