BE RU EN

П'яны кліент карчмы ў Лідзе зладзіў дэбош пасля адмовы прыняць расейскія рублі

  • 30.12.2014, 16:29

Спроба расплаціцца ў лідскай карчме расейскімі рублямі прывяла да бойкі і выкліку міліцыі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

«Пра тое, што з незаконнымі валютна-абменнымі аперацыямі змагаюцца не толькі праваахоўныя органы, але і звычайныя грамадзяне можна меркаваць па ўчынку дзяўчыны 1996 нараджэння, бармэна адной з забаўляльных устаноў горада Ліды, якая адмовілася прымаць расейскія рублі ў якасці аплаты ад наведвальніка, які адпачываў у карчме разам з таварышам», - гаворыцца ў паведамленні.

Оперупаўнаважаны ОУР Лідскага РАУС капітан міліцыі Сяргей Бурынскі распавёў, што нецвярозы мужчына з гэтай прычыны задумаў канфлікт, падчас якога збіў не толькі дзяўчыну, але і кухара, які выбег на крыкі і ўступіўся за яе.

«Пакуль апошняя, як гаворыцца, прымала ўдар на сябе, бармэн здолела выбегчы на вуліцу і паклікаць на дапамогу. На крыкі дзяўчыны адгукнуліся двое хлопцаў, якія праходзілі міма і пры дапамозе фізічнай сілы абразумілі нецвярозага наведвальніка карчмы, які, як высветлілася, змог праявіць сваю ўдаласць выключна на прадстаўніцах слабага полу», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны