BE RU EN

Самалёт American Airlines зрабіў экстранную пасадку на Ямайцы

  • 30.12.2014, 9:42

Самалёт American Airlines здзейсніў экстраную пасадку ў горадзе Кінгстан праз праблемы з герметызацыяй.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на прадстаўніка авіякампаніі, піша «Корреспондент».

Са слоў прадстаўніка кампаніі Кейсі Нортана, самалёт Boeing 767, на борце якога знаходзіліся 197 пасажыраў і дзевяць сябраў экіпажа, шчасна прызямліўся ў аэрапорце сталіцы Ямайкі. Самалёт ляцеў з Багаты ў Маямі.

Цяпер на борце праходзіць праверка.

Фота: Patrick Cardinal

Апошнія навіны