BE RU EN

Беларусы трацяць на прадукты 42% заробку

  • 3.12.2014, 20:14

Афіцыйныя статыстыкі ацанілі ўзровень жыцця хатніх гаспадарак у студзені-верасні.

Беларусы трацяць на прадукты харчавання амаль 42% заробку, на набыццё нехарчовых тавараў - 35%, на аплату паслуг - каля 20%.

У сярэднім кожная гаспадарка за гэты час траціла 7.800.000 рублёў у месяц.

"Наша Ніва" падае лічбы для параўнання: у ЗША жыхары трацяць на прадукты харчавання ўсяго 7-8% ад свайго прыбытку. У краінах Еўразвяза гэты паказчык складае 13-15%, у Расеі да падзення рубля - 29-32%.

Апошнія навіны