КДБ пра затрыманага ў Літве шпіёна: Без каментарыяў
- 3.12.2014, 19:27
Грамадзяніна Літвы завербавала Галоўнае выведвальнае ўпраўленне (ГВУ) Генштаба Узброеных сіл Беларусі.
У Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі не гатовыя каментаваць паведамленні літоўскіх СМІ пра затрыманага ў студзені санітарнага інструктара Узброеных сіл Літвы, які шпіёніў на карысць Беларусі і неўзабаве паўстане перад судом.
«Мы адмаўляемся ад каментароў», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх.
Як паведамлялася са спасылкай на Генпракуратуру Літвы, 24 студзеня ў Літве затрыманы і заключаны пад варту жыхар Каўнаса, які служыў ва Узброеных сілах (УС) Літвы санінструктарам, абвінавачаным у шпіянажы супраць дзяржавы на карысць Беларусі.
У прэс-рэлізе Генпракуратуры адзначаецца, што грамадзяніна Літвы завербавала Галоўнае выведвальнае ўпраўленне (ГВУ) Генштаба Узброеных сіл Беларусі.
Паводле звестак ведамства, на працягу пяці гадоў ён перадаваў інфармацыю Беларусі за грашовую ўзнагароду.