BE RU EN

«Фэйсбук» стварае бясплатную антывірусную праграму

  • 3.12.2014, 18:50

Facebook сумесна з распрацоўшчыкам Eset стварае бясплатны антывірус для ліквідацыі шкодных праграм, якія распаўсюджваюцца праз сацыяльную сетку.

Пра гэта паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на The Guardian.

«Нашая мэта складаецца ў тым, каб прапанаваць карыстальнікам тэхналогію, якая палепшыць абарону іх дэвайсаў, - сказаў вэб-распрацоўшчык кампаніі Facebook. - Анлайн-сканер вірусаў значна паменшыць колькасць шкодных спасылак».

У выпадку выяўлення шкоднага ПА Facebook будзе дасылаць карыстальнікам апавяшчэнне са спасылкай на запампоўку антывіруса. Пасля ўстаноўкі праграма правядзе сканаванне кампутара, аднак працэс і вынікі праверкі будуць адлюстроўвацца ў Facebook. Такім чынам, сканаванне не будзе адцягваць карыстальнікаў ад якіх-небудзь спраў.

Кампанія вырашыла стварыць уласны антывірус у сувязі з ростам колькасці інтэрнэт-махляроў. На думку Facebook, новая праграма дапаможа змагацца з праблемай наўпрост.

Апошнія навіны