BE RU EN

Даўэл пакінуў «Цмокi-Менск»

  • 3.12.2014, 18:30

Баскетбольны клуб «Цмокi-Менск» спыніў супрацоўніцтва з амерыканскім разыгроўцам Реджэрам Даўэлам.

Бакі дамовіліся аб скасаванні кантракту праз узаемную згоду, паведамляе сайт клуба.

У складзе чэмпіёна Беларусі плэймэйкер правёў шэсць матчаў у Адзінай лізе ВТБ, за якія набіраў 5,3 ачка пры 1,3 падбору і 0,8 перадачы. Акрамя таго, Даўэл выступіў у двух матчах Еўрачэленджа, запісваючы ў актыў па 4,0 бала за 9 хвілін на пляцоўцы.

Апошнія навіны