BE RU EN

Парашэнка і Туск дамовіліся аб правядзенні саміту Украіна-ЕЗ

  • 3.12.2014, 18:20

Мерапрыемства запланаванае на пачатак наступнага года.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка і прэзідэнт Еўрапейскай рады Дональд Туск дамовіліся аб правядзенні ў канцы студзеня - пачатку лютага 2015 г. у Кіеве 17-га саміту Украіна-ЕЗ. Дамоўленасць была дасягнутая ў час тэлефоннай размовы, піша liga.net.

Туск павіншаваў Парашэнку з выбраннем новага ўрада ва Украіне: "Мы вельмі спадзяемся, што вы і ваш урад будуць паспяховымі ў рэфармаванні краіны".

Таксама бакі абмеркавалі пытанні прыцягнення міжнароднай фінансавай дапамогі для Украіны. "Мы рашуча настроеныя на рэфармаванне краіны і разлічваем на падтрымку, у тым ліку фінансавую з боку ЕЗ", - сказаў Парашэнка.

Суразмоўцы таксама закранулі будучыя двухбаковыя сустрэчы, у прыватнасці магчымы візіт прэзідэнта Украіны ў Брусель у сярэдзіне снежня, у момант, калі адбудзецца пасяджэнне Еўрапейскай рады і саміт Еўрапейскай народнай партыі.

Апошнія навіны