BE RU EN

Законапраект аб адмове ад пазаблокавага статусу Украіны ўнесены ў Раду

  • 3.12.2014, 16:51

Фракцыя «Народны фронт» зарэгістравала ў Вярхоўнай Радзе законапраект аб адмове ад пазаблокавага статусу Украіны.

Пра гэта ў сераду паведаміла прэс-служба партыі.

Дакумент унеслі ў парламент лідар «Народнага фронту» Аляксандр Турчынаў і дэпутаты фракцыі Андрэй Парубій і Сяргей Пашынскі.

«У адрозненне ад іншых законапраектаў, у нашым ніякіх рэверансаў у бок Расеі не робіцца. Украіна пазбаўляецца пазаблокавага статусу, і перад нашай краінай з'яўляецца выразная перспектыва па ўваходжанні ў NATO», - пракаментаваў унесены законапраект Турчынаў.

Раней на карысць скасавання пазаблокавага статусу Украіны выказаўся прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка. Выступаючы на першым пасяджэнні Вярхоўнай рады новага склікання, Парашэнка адзначыў, што прынятая ў 2010 годзе пазаблокавасць Украіны не змагла гарантаваць краіне бяспеку і тэрытарыяльную цэласнасць, таму «ад яе трэба адмаўляцца».

З нагоды ўваходжання Украіны ў NATO Парашэнка адзначыў, што такая пастанова будзе прынімацца падчас рэферэндуму, аднак ён адбудзецца толькі пасля таго, як Украіна будзе адпавядаць патрабаванням Паўночнаатлантычнага альянсу.

Фота: AP

Апошнія навіны