BE RU EN

У прадпрымальніка з Магілёва канфіскавалі 100 пар абутку

  • 3.12.2014, 16:13

Агульны кошт канфіскаванага тавару - 28 мільёнаў рублёў.

На Грабянёўскім рынку ў Магілёве ў індывідуальнага прадпрымальніка праз адсутнасць пацвярджаючых дакументаў і кантрольных знакаў канфіскавалі тавар. Усяго - 101 пару зімовага абутку на 28 млн рублёў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Беларусі Магілёўскай вобласці, піша мясцовы сайт mycity.by.

Матэрыялы праверкі будуць накіраваныя ў суд. За здзейсненыя правапарушэнні прадпрымальніку пагражаюць немалыя штрафы з канфіскацыяй тавараў або без канфіскацыі.

Апошнія навіны