BE RU EN

Стваральнікі Skype прадэманстравалі новы месенджар

  • 3.12.2014, 15:22

Адзін з заснавальнікаў папулярнага месенджара Skype Янус Фрыс прадэманстраваў новую распрацоўку - месенджар Wire.

Распрацаваны спецыялістамі Apple, Skype, Nokia і Microsoft і даступны для звычайных ПК, планшэтаў і смартфонаў, месенджар Wire дазваляе абменьвацца паведамленнямі, фатаграфіямі, аўдыё- і відэафайламі, а таксама здзяйсняць галасавыя званкі. Функцыю відэаканферэнцыі стваральнікі абяцаюць дадаць пазней, паведамляе «Новы час» са спасылкай на TechCrunch.

«Skype быў створаны больш за 10 гадоў таму. З тых часоў шмат што змянілася - мы ўсе прывыклі да магчымасці здзяйсняць бясплатныя галасавыя званкі і абменьвацца паведамленнямі, а кампутары мы носім з сабой. Час ствараць новыя прыкладанні для стасункаў - не толькі функцыянальныя, але і прыгожыя» , - заявіў Янус Фрыс.

Новы месенджар ад стваральніка Skype адрозніваецца больш трывалай інфраструктурай у спалучэнні з лаканічным, простым дызайнам.

Апошнія навіны