BE RU EN

На Запарожскай АЭС адбылася аварыя

  • 3.12.2014, 15:20

Уцечкі радыяцыі няма.

Аварыя на трэцім блоку Запарожскай АЭС не звязаная з ядзернай рэактарам, а «Энэргаатам» прыкладае ўсе намаганні для аднаўлення пашкоджаных участкаў да 5 снежня. Пра гэта сказаў міністр энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Уладзімір Дземчышын на брыфінгу ў Кіеве, піша УНІАН.

«Аварыя здарылася на трэцім блоку Запарожскай АЭС у сістэме выдачы электраэнэргіі. Гэта не звязана з вытворчасцю электраэнэргіі. Усе сілы цяпер прыкладаюцца да таго, каб адрамантаваць участак», - сказаў міністр.

«Паводле ацэнак «Энэргаатама», блок будзе запушчаны ў працу з пятніцы, тэставыя запускі правядуць сёння-заўтра. Гэта ніяк не звязана з рэактарам, ніякай уцечкі радыяцыі няма», - падкрэсліў Дземчышын.

Блок Запарожскай АЭС быў адключаны 28 лістапада а 19:24 дзеяннем электрычнай абароны, пасля чаго быў выведзены ў рамонт.

Аднак адключэнне энэргаблока выклікала дэфіцыт электраэнэргіі ў энэргетычнай сістэме Украіны, што прывяло да частковага адключэння электраэнэргіі ў шэрагу рэгіёнаў.

Апошнія навіны