BE RU EN

Раналдзіньё: «Раналду - дасканалы футбаліст, але Месі найлепшы, ён валодае чараўніцтвам»

  • 3.12.2014, 11:25

Былы нападнік «Барселоны» Раналдзіньё падзяліўся меркаваннем аб суперніцтве Ліянэля Месі і Крышціяну Раналду за «Залаты мяч».

Аб гэтым піша by.tribuna.com.

«У свой час, мы, гульцы, папрасілі Райкарда прыцягнуць Месі да трэніровак каманды. Раналду практычна дасканалы футбаліст, але Месі найлепшы, ён валодае чараўніцтвам», - сказаў Раналдзіньё.

Нагадаем, Раналду, Месі, а таксама брамнік «Баварыі» Мануэль Нойер увайшлі ў тройку прэтэндэнтаў на «Залаты мяч»-2014.

Фота: Getty Images

Апошнія навіны