BE RU EN

Кангрэс ЗША разгледзіць забарону на закупку расейскіх ракетных рухавікоў

  • 3.12.2014, 10:12

У Кангрэс ЗША ўнеслі законапраект, які забараняе закупкі ракетных рухавікоў з Расеі.

Пра гэта паведамляе Reuters, піша РБК.

Унесены ў Кангрэс ЗША кампрамісны законапраект аб абароннай палітыцы будзе перашкаджаць закупкам ракетных рухавікоў, якія былі зроблены ў Расеі. Затое ён расчысціць шлях для канкурэнцыі паміж амерыканскімі кампаніямі, якія працуюць у сферы касмічных тэхналогій. Такое меркаванне выказалі экспэрты, якіх прыцягнуў Кангрэс для ацэнкі праекта закона, удакладняе агенцтва.

Прапанова, якая забараняе куплю расейскіх ракетных рухавікоў, з'яўляецца адным з некалькіх новых пагадненняў, уключаных у якасці кампраміснага варыянту ў National Defense Authorization Act (NDDA, закон аб абароннай палітыцы) на 2015 год. Праект закона, як чакаецца, будзе абмяркоўвацца ўжо на гэтым тыдні.

Законапраект абцяжарвае кампаніі United Launch Alliance (ULA) - сумеснаму прадпрыемству Boeing Co. і Lockheed Martin Corp, - выкарыстоўваць расейскія ракетныя рухавікі РД-180 для запуску амерыканскіх дзяржаўных спадарожнікаў, калі яны былі закупленыя пасля далучэння Крыму да Расеі.

«Рухавікі, якія ўжо былі закупленыя паводле кантракту падчас уварвання ў Крым, выкарыстоўваць дазваляецца, - сказаў адзін з экспэртаў. - Наступныя ўжо не могуць быць выкарыстаныя».

Апошнія навіны