BE RU EN

Джо Байдэн: Украінцы прадэманстравалі відавочны выбар на карысць дэмакратыі

  • 3.12.2014, 10:01

Віцэ-прэзідэнт ЗША выступіў з заявай у сувязі з фарміраваннем новага ўрада Украіны.

Пра гэта паведамляе «Голос Америки».

«Украінскі народ прадэманстраваў свой відавочны выбар на карысць дэмакратыі, палітычнай і эканамічнай рэформы і самавызначэння падчас парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 26 кастрычніка», - падкрэсліў Джо Байдэн.

«Сёння, - працягваў віцэ-прэзідэнт ЗША, - фармаванне новага ўрада стварае ўмовы для цяжкага, але неабходнага працэсу правядзення рэформаў і дасягнення вынікаў. Злучаныя Штаты будуць падтрымліваць новы ўрад Украіны, садзейнічаючы стабілізацыі эканомікі, умацаванню дэмакратычных інстытутаў і барацьбе з карупцыяй».

«Мы, - адзначыў Джо Байдэн, - будзем па-ранейшаму падтрымліваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны перад тварам расейскай агрэсіі і імкненне грамадзян Украіны да бяспечнай, дэмакратычнай, шчаснай еўрапейскай будучыні».

Апошнія навіны