BE RU EN

Жыхар Баранавічаў расстраляў аўто праз сігналізацыю, якая спрацавала

  • 3.12.2014, 9:43

Мужчыне не спадабаўся гук сігналізацыі аўтамабіля і ён стрэліў у яго са стрэльбы.

Пра гэта сайту charter97.org распавялі ў прэс-службе Следчага камітэта.

Следства шукае відавочцаў здарэння, якое адбылося каля 16 гадзін 23 лістапада ў адным з двароў Баранавічаў. П'яны 33-гадовы жыхар горада стрэліў у аўтамабіль «Фольксваген-Каравэла» і пашкодзіў шкло і сядзенні. Распачатая крымінальная справа за хуліганства.

Падазроны растлумачыў, што яму не спадабаўся гук аўтамабільнай сігналізацыі, што даносіўся са двара дома. Ці быў менавіта гэты аўтамабіль вінаватым у шуме, ён не ведае. Наконт канфіскаваных падчас агляду месца здарэння пуляў, гільзаў, 6 патронаў і прадмета, падобнага на абрэз стрэльбы, прызначаная комплексная экспэртыза. Праводзіцца папярэдняе расследаванне паводле крымінальнай справы.

Апошнія навіны