BE RU EN

NATO створыць у Грузіі навучальны цэнтр

  • 3.12.2014, 9:37

Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг пацвердзіў планы Паўночнаатлантычнага альянсу стварыць у Грузіі навучальны цэнтр.

Пра гэта ён заявіў у аўторак, 2 снежня, пасля сустрэчы міністраў замежных спраў краін NATO ў Брусэлі, піша gordonua.com.

«Мы будзем накіроўваць экспэртаў з NATO для кансультацыі ў такіх пытаннях, як вайсковае навучанне і вайсковая рэформа. І мы будзем спрыяць будаўніцтву новага навучальнага цэнтра Грузія - NATO з інструктарамі NATO», - сказаў Енс Столтэнберг.

Раней міністр абароны Грузіі Іраклій Аласанія, каментуючы распаўсюджаную напярэдадні заяву МЗС РФ, адзначыў, што інфраструктура NATO, нягледзячы на пратэст расейскай стараны, будзе створаная ў Грузіі. Гэта з'яўляецца часткай дамоўленасцей, дасягнутых на нядаўнім саміце Паўночнаатлантычнага Альянсу ў Уэльсе.

Апошнія навіны