BE RU EN

Іран нанёс авіяўдар па «ісламскай дзяржаве»

  • 3.12.2014, 9:00

ВПС Ірана нанеслі авіяўдары па пазіцыях баевікоў «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пэнтагону контр-адмірал Джон Кірбі, паведамляе BBC.

У ЗША ёсць звесткі, што Іран задзейнічаў знішчальнікі F-4 «Фантом».

У Вашынгтоне падкрэслілі, што ЗША, якія таксама наносяць авіяўдары ў гэтым рэгіёне, не супрацоўнічаюць з Тэгеранам. Пра гэта ж раней заявілі і прадстаўнікі вайсковага кіраўніцтва Ірана.

У верасні агенцтва (AFP) паведаміла, што Тэгеран адхіліў запыт ЗША аб супрацоўніцтве ў барацьбе з баевікамі «Ісламскай дзяржавы».

Апошнія навіны