BE RU EN

Парашэнка пахваліў Лукашэнку

  • 29.12.2014, 17:56

Прэзідэнт Украіны распавёў, навошта ён сустракаўся з беларускім дыктатарам.

Са слоў Пятра Парашэнкі, Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў адмовіліся прызнаваць Крым расейскай тэрыторыяй. Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў на прэс-канферэнцыі ў Кіеве сёння, паведамляе УНІАН.

«Ні Беларусь, ні Казахстан ніколі не прызнавалі ні расейскі суверэнітэт над Крымам, ні выбары ў Данецку і Луганску фэйкавыя. Гэта цвёрдая і прынцыповая пазіцыя абодвух лідараў. Гэта і вынік нашых інтэнсіўных дыпламатычных кантактаў... Расея ў гэтай сітуацыі аказваецца ў адзіноце», - сказаў ён.

Пятро Парашэнка ўпэўнены, што Лукашэнка і Назарбаеў «пакінулі Пуціна сам-насам з сабой».

Нагадаем, расейскія экспэрты мяркуюць, што свае візіты ў Кіеў кіраўнікі Беларусі і Казахстана папярэдне ўзгаднілі з прэзідэнтам Расеі.

Апошнія навіны