BE RU EN

Лукашэнка патрабуе ад амбасадаў тэрмінова распрадаць неліквіды

  • 29.12.2014, 16:20

Амбасады, на думку дыктатара, павінны займацца перш за ўсё гандлем.

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прадстаўляючы на пасадзе прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, паведамляе БелТА.

"Амбасады павінны займацца перш за ўсё гандлем. Нам прадстаўніцтвы не патрэбныя, нам не патрэбныя белыя каўнерыкі, якія будуць хадзіць пухнатымі і прадстаўляць", - сказаў дыктатар.

Ён растлумачыў, што, абапіраючыся на амбасады, можна бачыць, на што канкрэтна ёсць попыт на рынку таго ці іншага рэгіёну. Правадыр дзяржавы адзначыў, што пасол павінен быць заўсёды ў кантакце з той службовай асобай, якая замацаваная за пэўнай краінай або рэгіёнам, каардынаваць дзеянні.

"Трэба папрасіць, каб яны (замежныя партнёры) купілі нашу прадукцыю, асабліва ў кіраўнікоў тых дзяржаў, якія знаходзяцца з намі ў вельмі добрых стасунках або імкнуцца быць з намі ў добрых стасунках", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Дыктатар прывёў у якасці прыкладу Казахстан, куды б можна было пастаўляць пэўныя тавары з Беларусі замест тых пазіцый, якія зачыняюцца за кошт імпарту з іншых краін.

Пры гэтым правадыр асобна спыніўся на тэме якасці прадукцыі. "Трэба вывесці нашу прадукцыю на новы этап якасці. Усё больш і больш скардзяцца на тое, што асобныя кампаненты беларускай прадукцыі, асобная таварная наменклатура з'яўляюцца няякаснымі. Гэта злачынства. Цяпер трэба аж да таго, што займацца ручной зборкай. Па-новаму збірайце і разбірайце, але пастаўляйце на рынкі якасны тавар", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны