BE RU EN

УЕФА ўводзіць белыя карткі за сімуляцыю

  • 29.12.2014, 16:16

Прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні мяркуе, што ў сусветным футболе варта зрабіць больш жорсткім пакаранне за неспартовыя паводзіны гульцоў.

- Белая картка - гэта новая ініцыятыва, якая будзе прымяняцца ў дачыненні да паводзін футбалістаў на полі. Сімуляцыі, пастаянныя абмеркаванні гульцамі судзейскіх пастаноў - усё гэта не вітаецца людзьмі, якія любяць наш від спорту. Жоўтыя карткі працягнуць існаваць, але было б цікава ўвесці новую картку. Белая картка будзе адпраўляць гульца на 5 або 10 хвілін на лаўку. Я думаю, мы павінны пераймаць досвед іншых відаў спорту, напрыклад, рэгбі, у якім эфектыўна працуе такая сістэма, - заявіў ён.

Нагадаем, што трохразовы ўладальнік «Залатога мяча» Мішэль Плаціні будзе адзіным кандыдатам на чарговых выбарах прэзідэнта УЕФА, якія адбудуцца 24 сакавіка 2015 года, піша sovsport.ru.

Чакаецца, што 59-гадовы французскі футбольны чыноўнік будзе пераабраны ўжо на трэці тэрмін.

Апошнія навіны