BE RU EN

Парашэнка сустрэнецца з Пуціным, Аландам і Мэркель у Астане

  • 29.12.2014, 15:49

Сустрэча адбудзецца 15 студзеня.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што 15 студзеня ў Астане сустрэнецца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам і канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель, паведамляе УНН.

«Мой дыпламатычны год пачнецца 15 студзеня ў Астане, дзе будзе праводзіцца сустрэча ў «нармандскім фармаце», - заявіў ён на выніковай прэс-канферэнцыі.

Прэс-канферэнцыя ўкраінскага прэзідэнта пачалася а 15.00 паводле менскага часу ў музейным комплексе «Мастацкі арсенал».

Фота: Reuters

Апошнія навіны