BE RU EN

На месцы знікнення самалёта Air Asia знойдзеныя нафтавыя плямы

  • 29.12.2014, 14:36

Верталёт ВПС Інданезіі выявіў дзве нафтавыя плямы ў зоне знікнення лайнера AirAsia.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на выданне Global News.

Паліўная плёнка знаходзіцца бліжэй да таго месца, дзе лайнер знік з экранаў радараў, чым падазроныя аб'екты, якія раней выявіў аўстралійскі самалёт. Цяпер высвятляецца, ці маюць плямы нафты якое-небудзь дачыненне да зніклага авіялайнера.

Раней паведамлялася, што пілоты аўстралійскага самалёта AP-3C Orion заўважылі падазроныя аб'екты ў раёне яванскага мора. Праз некаторы час віцэ-прэзідэнт Інданэзіі Юсуф Кала (Jusuf Kalla) заявіў, што гэта не абломкі зніклага Airbus.

«Мы ўсё праверылі і не знайшлі ніякіх доказаў таго, што гэта звязана з лайнерам кампаніі AirAsia», - заявіў ён.

Сувязь з самалётам Airbus A320, што ляцеў з інданэзійскага горада Сурабая ў Сінгапур, перапынілася ў ноч на 28 снежня. Незадоўга да гэтага пілот запытваў у дыспетчара дазвол на змяненне маршруту праз моцную турбулентнасць. На борце самалёта знаходзіліся 155 пасажыраў і сем чальцоў экіпажа. Сярод пасажыраў - 149 інданэзійцаў, трое грамадзян Паўднёвай Карэі, па аднаму грамадзяніну Сінгапура, Малайзіі і Вялікай Брытаніі.

Апошнія навіны