BE RU EN

Большасць заўзятараў - за беларускую мову

  • 29.12.2014, 9:22

59,5% удзельнікаў апытання падтрымалі напісанне прозвішчаў футбалістаў на майках на беларускай мове.

Аб гэтым піша выданне «Прессбол».

Большасць чытачоў спартыўнай газеты выступае за напісанне прозвішчаў футбалістаў на майках на беларускай мове. За гэта адназначна выказаліся 59,5% удзельнікаў апытання, праведзенага выданнем. 19% выбралі варыянт «На меркаванне». 11,8% выказаліся супраць роднай мовы на футболках, 9,7% абыякава паставіліся да праблемы.

Усяго ў апытанні бралі ўдзел 4055 чалавек.

Апошнія навіны