Накаўт Клічко прызнаны найлепшым у 2014 годзе
- 28.12.2014, 21:39
Украінец Уладзімір Клічко перамог у намінацыі «найлепшы накаўт года» паводле вэрсіі ESPN за ўдар у двубоі з балгарынам Кубратам Пулевым.
Бой прайшоў 15 лістапада ў Гамбургу. Чэмпіён свету паводле вэрсій IBF, WBA, WBO і IBO ў вагавой катэгорыі звыш 90,9 кг перамог у пятым коле, паведамляе РБК.
ESPN адзначае, што ў першых чатырох колах Пулеў атрымаў некалькі накдаўнаў, перш чым у пятым коле рэферы спыніў бой. Дзякуючы гэтай перамозе Уладзімір Клічко захаваў тытулы чэмпіёна свету.
Бой атрымаўся не надта цікавым - Кубрат Пулеў, нягледзячы на прагнозы, нічога не змог супрацьпаставіць свайму спаборніку. Ужо ў першым коле балгарын прапусціў два магутныя штурхялі, пасля чаго так і не змог акрыяць.
Найлепшыя накаўты года паводле вэрсіі ESPN
2014: Клічко супраць Пулева
2013: Стывэнсан супраць Доўсана
2012: Маркес супраць Пак’яо
2011: Донэр супраць Мантыэля
2010: Марцінэс супраць Уільямса II
2009: Пак’яо супраць Гэтана
2008: Міранда супраць Бэнкса
2007: Уілсан супраць Нвадо
2006: Брок супраць Лоўрэнса
2005: Грын супраць Кадрынгтона
2004: Тарвер супраць Джонса-малодшага II
2003: Хуарэс супраць Дыяса
2002: Джонс супраць Кэлі
2001: Люіс супраць Рахмана II
2000: Люіс супраць Боты