BE RU EN

Кітайцы пракладуць праз Беларусь аўтамагістраль «Ядвабны шлях»

  • 28.12.2014, 20:42

Праз Беларусь плануецца пракласці аўтамагістраль у рамках кітайскага праекта «Ядвабны шлях».

Будаўніцтва аўтамагістралі на поўдні краіны плануецца весці з прыцягненнем прыватнага капіталу, паведамляе тэлеканал СТВ.

Урад разгледзеў дзяржаўную праграму развіцця і ўтрымання аўтадарог на бліжэйшыя пяць гадоў. Гаворка ідзе аб будаўніцтве трасы ў рамках кітайскага праекта эканамічнага поясу «Ядвабны шлях». Гэтая ініцыятыва для стварэння лагістычнай інфраструктуры для хуткай дастаўкі тавараў з Азіі ў Еўропу мае для Беларусі асаблівую цікавасць.

«Усё ж такі хочам інфраструктурныя праекты рэалізоўваць у будучай пяцігодцы, у тым ліку з прыцягненнем прыватных інвестыцый. Прынамсі, мы сёння разглядаем «дзесятую» дарогу: па поўдні, па Палессі, Берасці, Пінску, Гомельшчыне. Адзін з калідораў на Заходні Кітай», - заявіў Анатоль Сівак, міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны