BE RU EN

Войска Лібіі нанесла ўдары па ісламістах

  • 28.12.2014, 19:40

Прыхільнікі ўрада ўпершыню нанеслі авіяўдары па горадзе Місурата, дзе базуюцца паўстанцы-ісламісты.

Удары былі нанесеныя па аэрапорце і сталеліцейным заводзе. Паведамленняў аб ахвярах пакуль не паступала, перадае BBC.

Гэта стала адказам на ракетныя ўдары, ажыццёўленыя на гэтым тыдні ісламісцкімі ваеўнікамі з альянсу "Світанак Лібіі" па асноўных нафтавых тэрміналах краіны, у выніку чаго некалькі цыстэрнаў з нафтай загарэліся.

"Світанак Лібіі" захапіў сталіцу краіны Трыпалі некалькі месяцаў таму і стварыў там свой урад.

Узброены канфлікт у Лібіі працягваецца ўжо больш за тры гады - з моманту зрынання ранейшага лідэра краіны Муамара Кадафі.

Апошнія навіны