BE RU EN

Штука са ступнямі дапамагла Нэймару забіць гол (Відэа)

  • 28.12.2014, 18:09

Бразільскі нападнік «Барсэлоны» Нэймар ашчаслівіў сваіх пэрсанальных заўзятараў рэдкім выкрутам у дабрачынным матчы.

Заціснуўшы балон паміж ступакамі, бразільскі чараўнік спрытным цыркавым рухам падкінуў яго над абаронцам, які праводзіў позіркам форварда, што пракраўся такім нестандартным чынам у штрафную пляцоўку, паведамляе РБК.

Убачыўшы перад сабой брамніка, Нэймар лёгка прабіў яго дакладным ударам. Нэймар вядомы вычварнымі штукамі, уменнем паказаць сябе нестандартна на полі - абаронцам даводзіцца заўсёды быць напагатове і чакаць ад форварда ўсякага падкопу. У 2014 годзе, на хатнім для Бразіліі чэмпіянаце свету, Нэймар быў лідэрам пэнтакампеонаў, а без яго гаспадары турніру пацярпелі дзве паразы з агульным лікам 1:10 і закончылі мундыяль на чацвёртым месцы. У чэмпіянаце Гішпаніі Нэймар ідзе на трэцім месцы ў гонцы бамбардзіраў, на ягоным рахунку 11 галоў у 13 матчах - наперадзе толькі Крышціяну Ранальду (25) і Ліянэль Мэсі (15).

http://pics.smotri.com/player.swf?file=v2881327c9c6&autoStart=false&str_lang=rus&xmlsource=http%3A%2F%2Fpics%2Esmotri%2Ecom%2Fcskins%2Fblue%2Fskin%5Fcolor%2Exml&xmldatasource=http%3A%2F%2Fpics.smotri.com%2Fskin_ng.xml

Апошнія навіны