BE RU EN

Нямцоў назваў свае вынікі года

  • 28.12.2014, 14:34

Расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў назваў 15 галоўных вынікаў адыходзячага года для Расеі.

Спіс Нямцова абнародаваны на ягонай старонцы ў Фэйсбуку.

"Трагедыяй года" Нямцоў назваў вайну на Данбасе, "катастрофай года" – катастрофу рэйса MH17 над Данецкай вобласцю, "хлуснёй года" - заяву Пуціна, што на ўсходзе Украіны няма расейскіх вайскоўцаў, "трэш года" - рэпартаж пра укрыжаванага хлопчыка ў Славянску, "фразай года" - "Крымнаш!"

"Героем года" расейскі апазіцыянер уважае Андрэя Макарэвіча, зацкаванага за ягоную пазіцыю што да Украіны, "антыгероем года" - Уладзіміра Пуціна, які распаліў вайну ва Украіне, "крэтынам года" - актора Міхаіла Парэчанкава, які ў касцы з надпісам "прэса" страляў па пазіцыях украінскіх войскаў у раёне данецкага аэрапорта.

"Поспех года" для Расеі - перамога на Алімпіядзе ў Сочы, "распіл года" - узбагачэнне расейскіх алігархаў на будаўніцтве алімпійскіх аб'ектаў, "страта года" - смерць Валерыі Навадворскай, Кахі Бендукідзэ і Аляксея Дзявотчанкі, "абвал года" - падзенне рубля, "заробак года"- 7,4 млн рублёў у дзень, якія атрымлівае прэзідэнт "Раснафты" Ігар Сечын,"хохма года"- лінгвістычная экспертыза выказвання самога Нямцова аб "*бнутым" Пуціне, "рэпрэсіі года"- абвінаваўчыя прысуды вязням Балотнай і хатні арышт Аляксея Навальнага.

Апошнія навіны