BE RU EN

За пражыванне ў інтэрнаце інваліды і старыя заплацяць больш за 120 тысяч рублёў у дзень

  • 28.12.2014, 13:28

У Гарадзенскай вобласці ў дамах-інтэрнатах і псіханеўралагічных дыспансерах з'явілася новая паслуга.

Гэта платнае кароткатэрміновае знаходжанне для недзеяздольных і псіхічна хворых грамадзян. За дзень давядзецца заплаціць ад 126 да 203 тысяч рублёў.

Новая форма сацыяльнага абслугоўвання ўкаранёная ў Лідзе, Навагрудку і Гарадзенскім раёне.

Для дзяцей - у Шчучынскім райне, тут кошт на пражыванне ніжэйшы - 77 тысяч рублёў, піша БелТА.

Апошнія навіны