BE RU EN

У пасёлку Трактарнага завода адселяць жыхароў з 10 дамоў

  • 28.12.2014, 12:38

Кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна Менска расказаў, што ў пасёлку трактарнага завода праводзіцца адсяленне 10 двухпавярховых дамоў, гэта больш за 80 кватэр.

Са слоў чыноўніка, на месцы старых дамоў плануюць разгарнуць будаўніцтва новага жылля. «Гэта будуць каркасна-блокавыя будынкі з абмежаваннем па вышыні ў 7 паверхаў, - заявіў Дзяніс Аўсяннікаў. - Заказчыкам выступіць УКБ, прычым рэнтабельнасць будаўніцтва абмяжуем 5% - задача зарабіць грошы тут не ставіцца».

Паводле папярэдніх падлікаў, у Партызанскім раёне будзе ўзведзена да 6 млн квадратных метраў жылля. Сёння ў гэтай частцы горада - 1,8 млн квадратных метраў жылой забудовы.

«Так што ў перспектыве наш раён стане адным з самых буйных па насельніцтву ў Менску», - цытуе кіраўніка адміністрацыі «Менск-Навіны».

Апошнія навіны