BE RU EN

У французскіх Альпах праз снегапад захраслі 15 тысяч аўтамабіляў

  • 28.12.2014, 12:02

На паўднёвым усходзе Францыі ў рэгіёне Рона-Альпы блізу 15 тыс аўтамабіляў апынуліся ў снежнай пастцы на горных дарогах.

Як паведамляе Бі-бі-сі, у дэпартаменце Ізер адзін кіроўца загінуў пры падзенні ягонай машыны ў адну з цяснін.

У суседнім дэпартаменце Савоя спартыўныя і адміністрацыйныя ўстановы працуюць як пункты дапамогі.

Мясцовыя ўлады забаранілі ўезд на горналыжныя курорты турыстам-аўтааматарам на машынах без зімовых шын.

Метэаролагі сёння не чакаюць паляпшэння ўмоў надвор'я ў французскіх Альпах.

Апошнія навіны