BE RU EN

МЗС Украіны прыгадаў Расеі акупацыю і вайну

  • 28.12.2014, 11:58

МЗС Украіны мяркуе, што РФ як «дзяржава-акупант» не выконвае правілы канвенцыі аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны.

Міністэрства замежных спраў Украіны выказвае рашучы пратэст супраць судовых пастаноў расейскіх судоў пра падаўжэнне арышту рэжысёра Алега Сянцова, а таксама ўкраінскіх грамадзян Аляксея Чырнія, Аляксандра Кальчанка і Генадзя Афанасьева, апошняму з якіх быў вынесены абвінаваўчы ў тэрарызме прысуд аб пазбаўленні волі на 7 гадоў.

«Нагадваем, што прымусовае аўтаматычнае надаванне расейскага грамадзянства жыхарам Крыма з'яўляецца грубым парушэннем іх правоў і асноўных свабод, а таксама нормаў і прынцыпаў міжнароднага гуманітарнага права і абавязанняў Расейскай Федэрацыі як дзяржавы-акупанта, якія вынікаюць з артыкула 45 Гаагскай канвенцыі 1907 і артыкула канвенцыі аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны 1949», - цытуецца паведамленне ўкраінскага МЗС ад 28 снежня.

Таксама ў МЗС нагадалі міжнароднай супольнасці, што грамадзяне Украіны былі затрыманыя ў траўні 2014 года па надуманых падставах у тэрарыстычнай дзейнасці.

Апошнія навіны