BE RU EN

Егіпет забараніў фільм пра Майсея з Крысціянам Бейлі

  • 28.12.2014, 10:18

Егіпет забараніў пракат фільма Рыдлі Скота «Зыход: цары і багі», спасылаючыся на гістарычныя недакладнасці.

Як паведамляе газета Сёння, раней фільм быў забаронены ў Марока.

Міністр культуры Егіпта Габер Асфур заявіў, што фільм нашпігаваны памылкамі, у тым ліку сцвярджэннем, згодна з якім Майсей і габрэі будавалі піраміды.

«Гэта цалкам супярэчыць правераным гістарычным фактам. Гэта сіянісцкі фільм», - заявіў ён.

З ягоных слоў, «сіянісцкі погляд на гісторыю ўтрымлівае гістарычныя недакладнасці, таму мы (улады Егіпта) пастанавілі забараніць яго».

Апошнія навіны