BE RU EN

Тэрарыст, які рабіў замах на Яна Паўла II, усклаў кветкі да ягонай магілы

  • 27.12.2014, 20:37

Былы актывіст турэцкай нацыяналістычнай арганізацыі «Шэрыя ваўкі» Мехмет Алі Агджа прыехаў у Ватыкан і ўсклаў кветкі да магілы пантыфіка.

Пра гэта паведамляе La Repubblica, піша РБК.

«Я адчуваў неабходнасць гэтага жэсту», - сказаў Агджа.

Ён таксама прасіў арганізаваць яму сустрэчу з дзейным Папам Рымскім Францішкам I, але пантыфік ад сустрэчы адмовіўся.

«Ён усклаў кветкі на магілу Яна Паўла II, я думаю, што гэта дастаткова», - пракаментаваў рашэнне Папы прэс-сакратар Святога Прастола айцец Федэрыка Ламбардзі.

Замах на Яна Паўла II адбыўся 13 траўня 1981 года. Мехмет Алі Агджа параніў Папу ў жывот і руку і быў неадкладна схоплены аховай. У 1983 пантыфік наведаў тэрарыста ў турме і дараваў яму. Пасля гэтага Агджа абвясціў сябе хрысціянінам.

Апошнія навіны