BE RU EN

КНДР зноў засталася без 3G і інтэрнэту

  • 27.12.2014, 19:49

У жыхароў Паўночнай Карэі зноў з'явіліся праблемы з доступам да інтэрнэту.

Увечары 27 снежня сталі недаступныя інтэрнэт і мабільная сетка 3G, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на Xinhua.

Паводле стану на 21:30 мясцовага часу, сітуацыя пакуль не нармалізавалася, распавялі агенцтву праз фіксаваную тэлефонную сувязь журналісты, што знаходзяцца ў КНДР. У Twiter амерыканскай аналітычнай кампаніі Dyn Research гаворыцца, што перабоі былі зафіксаваныя па ўсёй краіне. Іх прычыны невядомыя.

У мінулы раз аналагічны інцыдэнт адбыўся 23 снежня. Тады КНДР засталася без інтэрнэту амаль на дзесяць гадзін пасля таго, як ЗША абвінавацілі Пхеньян ў кібератацы на кампанію Sony Pictures Entertainment праз скандальны камедыйны баевік "Інтэрв'ю". У фільме гаворыцца аб выдуманым замаху на кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Ына.

Апошнія навіны