BE RU EN

Прэзідэнта УЕФА выберуць на безальтэрнатыўнай аснове

  • 27.12.2014, 19:22

Мішэль Плаціні будзе адзіным кандыдатам на выбары прэзідэнта УЕФА ў 2015 годзе.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт арганізацыі, піша football.by.

Галасаванне адбудзецца 24 сакавіка на кангрэсе ў Вене. Калі француз пераможа, то гэта будзе ягоны трэці прэзідэнцкі тэрмін.

Нагадаем, Мішэль Плаціні стаў кіраўніком арганізацыі ў 2007 годзе, апярэдзіўшы на той час прэзідэнта Ленарта Юхансана. Ён быў пераабраны на другі тэрмін 22 сакавіка 2011 53 галасамі, іншых прэтэндэнтаў не было.

Апошнія навіны