BE RU EN

Анры Хагуш: БАТЭ буду ўзгадваць з цеплынёй, гэта клуб з асаблівай атмасферай

  • 27.12.2014, 18:48

Анры Хагуш, які перайшоў у тульскі «Арсенал», развітаўся з былым клубам.

Футбаліст пажадаў ягоным заўзятарам і гульцам поспехаў, павеадмляе афіцыйны сайт БАТЭ.

«Хацеў бы сказаць вялікі дзякуй усім, хто падтрымліваў каманду ў мінулым сезоне, заўзятарам, што перажывалі за нас на «Барысаў-Арэне», барысаўскім гарадскім і ля экранаў тэлевізараў, - сказаў Анры Хангуш. - Таксама хацеў бы падзякаваць усіх у клубе - і кіраўніцтва, і трэнерскі штаб, і хлопцаў, і адміністрацыйны персанал, і людзей, якія працуюць на нашай базе ў Дудзінцы, сочаць за палямі, працуюць у сталовай. Увогуле, усіх, усіх, усіх!

БАТЭ буду ўзгадваць з цеплынёй. Гэта клуб з асаблівай атмасферай, у якой заўсёды прыемна знаходзіцца. Буду з усіх сіл хварэць за хлопцаў у наступным сезоне. Спадзяюся, для «жоўта-сініх» ён складзецца ўдала!»

Нагадаем, сёння стала вядома, што тульскі «Арсенал» падпісаў кантракт з былым абаронцам БАТЭ Анры Хагушам.

Апошнія навіны